Русь (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Русь, Рускі пасад — гістарычная мясцовасьць Віцебску, у паўднёвай частцы Задзьвіньня, на правым беразе Дзьвіны. Пашыралася на гістарычныя Папярочна-Пятроўскую, Шпітальную, Лабазную і Сярэдненабярэжную вуліцы.
Назву атрымала ад паходжаньня яе першых жыхароў — купцоў з Кіева (з гістарычнай Русі)[1].
Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, зруйнаваны савецкімі ўладамі.