Рэспубліка Горная Армэнія
непрызнаная дзяржава на Каўказе (1921) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Го́рная Армэ́нія (па-армянску: Լեռնահայաստանի Հանրապետութիւն Leřnahayastani Hanrapetutyun), таксама вядомая як Горная Армэнія (па-армянску: Լեռնահայաստան Leřnahayastan і Аўтаномная Рэспубліка Сюнік) — непрызнаная антыбальшавіцкая армянская дзяржава, што прыблізна адпавядае тэрэнам сёньняшніх марзаў Ваёц-Дзор ды Сюнік Рэспублікі Армэніі, і часткам Нахічэванскае аўтаномнае рэспублікі і дэ-факта незалежнае Нагорна-Карабаскае Рэспублікі[2]. Была ўсталяваная вайсковым камандоўцам і армянскім палітыкам Ґараґіным Ныждэхам і ягонымі хаўрусьнікамі з падтрымкаю мясцовых партызанскіх сілаў пасьля здушэньня Лютаўскага паўстаньня ў красавіку 1921. Утварэньне не было прызнанае ніводнаю краінаю, але існавала да сярэдзіны ліпеня таго ж року.
Quick Facts
Рэспубліка Горная Армэнія арм. Լեռնահայաստանի Հանրապետութիւն | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | армянскае (дэ-факта) | ||||
Сталіца | Ґарыс (дэ-факта)[1] | ||||
Форма кіраваньня Спарапэт |
Ґараґін Ныждэх | ||||
Гісторыя • Саветызацыя Армэніі • Лютаўскае паўстаньне • Абвяшчэньне • Ліквідацыя |
2 сьнежня 1920 18 лютага – 2 красавіка 1921 26 красавіка 1921 13 ліпеня 1921 | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай | Армэнія, Азэрбайджан |
Close