Сафокл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сафокл (па-грэцку: Σοφοκλής) — выбітны атэнскі трагік. Нарадзіўся ў лютым 495 году да н. э. у атэнскім прадмесьце Калён. Месца свайго народжаньня ўзгадаў у трагедыі «Эдып у Калёне». Паходзіў з заможнай сям’і, атрымаў добрую адукацыю. Двойчы быў выбраны на пасаду ваенаначальніка й аднойчы выконваў абавязкі чальца калегіі, што распараджалася казной. Галоўным яго заняткам было складваньне трагедый для атэнскага тэатру. Першая тэтралёгія, што была пастаўлена Сафоклам у 469 годзе да н. э., прынесла яму перамогу ў тэатральным спаборніцтве над Эсхілам і адчыніла сабой шэраг перамог. Крытык Арыстафан Бізантыйскі прыпісваў Сафоклу 123 трагедыі. Да нашага часу дайшлі поўныя тэксты сямі трагедыяў («Эдып-цар», «Антыгона», «Электра», «Філяктэт», «Аякс», «Трахінянкі», «Эдып у Калёне»). Сафокл вылучаўся вясёлым характарам, быў гаваркім чалавекам, не цураўся радасьцяў жыцьця. Быў добра знаёмы з гісторыкам Герадотам. Памёр у 405 годзе да н. э. у Атэнах, калі яму было дзевяноста гадоў. Сын Сафокла Яфон таксама быў трагікам. На беларускую мову творы Сафокла перакладалі Юльян Дрэйзін, Лявон Баршчэўскі.
Сафокл | |
Σοφοκλής | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сафокл |
Нарадзіўся | 495 да н. э. Калён, Старажытныя Атэны |
Памёр | 405 да н. э. Старажытныя Атэны |
Дзеці | Iophon[d][1][2] і Ariston[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік і драматург |
Жанр | драма |
Мова | старажытнагрэцкая мова[3] |