Сахара
пустэльня ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Саха́ра (па-арабску: الصحراء الكبرى — «Найвялікшая пустэльня») — найвялікшая пустэльня, разьмешчаная на поўначы Афрыкі. Яе плошча 9 064 300 км², даўжыня 5700 км ад Атлянтычнага акіяна на захадзе да Чырвонага мора на ўсходзе; з поўначы яна абмежавана гарамі Атляс і ўзьбярэжжам Міжземнага мора.
Назва пайшла ад арабскага слова صحراء — «пустэльня».