Севастопаль
горад, разьмешчаны на тэрыторыі Крымскага паўвостраву / From Wikipedia, the free encyclopedia
Севасто́паль (укр. і рас. Севастополь) — горад ва Ўкраіне, які разьмешчаны на тэрыторыі Крымскага паўвостраву, але не ўваходзіць у склад АР Крым. Тэрыторыя ўласна гораду Севастопаль, а таксама навакольных селішчаў і гарадоў Балаклава ды Інкерман складаюць асаблівую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Севастопальскую мескую раду. Севастопальская меская рада падзеленая на чатыры раёны. Між чатырма раёнамі рады падзеленая тэрыторыя Севастопалю, але ў склад раёнаў уваходзяць таксама й прадмесьці — такім чынам, уласна места Севастопаль не ўтварае асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Севастопальскае мескае рады.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Севастопаль (неадназначнасьць).
Севастопаль лац. Sievastopaĺ | |||||
укр. Севастополь | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1783 | ||||
Горад з: | 1783 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Мэр: | Уладзімер Яцуба (апошні легітымны) | ||||
Плошча: | 864 км² | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 344 853 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 399,14 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 0692 | ||||
Паштовы індэкс: | 99000–99699 | ||||
КОАТУУ: | 8500000000 | ||||
Нумарны знак: | 92, СН | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°36′18″ пн. ш. 33°31′21″ у. д. | ||||
Севастопаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://sevastopol.gov.ru |
Геаграфія гораду абумоўленая знаходжаньнем гораду на берагох затокі, праз што горад падзелены на дзьве супрацьлеглыя часткі.