Слупняк
бактэрыяльная інфэкцыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Слупняк — прыступы сутаргавых скарачэньняў цягліцаў, што выклікаюцца заражэньнем пашкоджаных тканак слупняковай палачкай. Споры палачкі знаходзяцца ў глебе і кішачніку жывёлаў, птахаў і чалавека. Пранікаюць у арганізм пры траўмах (апёк, рана і расколіна). На месцы ўкараненьня ўзбуджальнік размнажаецца і вылучае нэўратропныя таксіны, што выклікаюць хваратворнае ўзбуджэньне вузавых складнікаў. У чалавека вылучаюць 4 віды хваробы: агульны, мясцовы, нэанатальны і энцэфалітычны. Хворых жывёлаў ізалююць і лечаць антыбіётыкамі. Першае апісаньне хваробы зрабіў старажытнагрэцкі лекар Гіпакрат (477 да н. э. — 377 да н. э.). Слупняковую палачку ў 1884 г. адкрыў нямецкі лекар Артур Нікаляер(en)[1]. Штогод ад хваробы памірае звыш 250 тыс. чалавек. Найчасьцей на яе хварэюць увесну і ўвосень сельскія жыхары[2].