Судэты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Судэ́ты (па-польску: і па-чэску: Sudety, па-нямецку: Sudeten, чэс. Krkonošsko-jesenická subprovincie / Krkonošsko-jesenická soustava / Sudetská soustava) — горы ў Цэнтральнае Эўропе, на тэрыторыі Нямеччыны, Польшчы й Чэхіі, працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 310 км. Вышыня да 1603 м (Сьнежка ў масіве Крканошэ). На паўднёвым захадзе мяжуюць з Чэскім масівам. Падзяляюцца на Заходнія (галоўныя хрыбты — Кашаўскія і Ізэрскія горы, масіў Крканошэ), Сярэднія і Ўсходнія Судэты.