Сэвільля (футбольны клюб)
гішпанскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сэвільля» (па-гішпанску: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― гішпанскі футбольны клюб, што гуляе ў найвышэйшай гішпанскай лізе — Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 14 кастрычніка 1905 году, гэта найстарэйшы клюб з Сэвільлі й другі па ўсёй Андалюзіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі праз тры гады ― у 1908, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клюб заваяваў свой першы трафэй ― Кубак Сэвільлі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Гішпаніі, як і 1939 адразу пасьля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Гішпаніі Сэвільля 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалюзіі й двойчы Сэвільлі.
Сэвільля | ||||||
Поўная назва | Sevilla Fútbol Club S.A.D. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 25 кастрычніка 1890 | |||||
Горад | Сэвільля, Гішпанія | |||||
Стадыён |
Рамон Санчэс Пісхуан Умяшчальнасьць: 42 714 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ля Ліга | |||||
· 2022—2023 | 12 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sevillafc.es (гішп.) (анг.) (фр.) (яп.) (кіт.) (ар.) |
Клюб знаходзіцца ва ўласнасьці аматараў (разьмеркавана па акцыях). Пры клюбе працуе футбольная акадэмія, сярод ейных выпускнікоў ёсьць спартовыя псыхолягі. Таксама шмат увагі робіцца на спартовае харчаваньне й мэдыцыну. Пры клюбе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Гішпаніі, таксама ёсьць тэлевізійны канал SFC TV.