Сялянства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяля́нства (селянін — жыхар сяла) — стан непасрэдных вытворцаў, якія вядуць сельскую гаспадарку сіламі сваёй сям’і, уласнымі прыладамі і цяглавай сілай на сваёй або арандаванай зямлі. Склалася на аснове аддзяленьня рамяства ад земляробства пры распадзе першабытнага грамадзтва і ўсталяваньні прыватнай уласнасьці(en) на сродкі вытворчасьці. Мае ўласьцівыя душэўныя рысы: прыхільнасьць да традыцыі ў вытворчасьці, побыце і сьвядомасьці; схільнасьць да мясцовай замкнёнасьці. Складала асноўную частку насельніцтва і істотна ўплывала на разьвіцьцё сельскагаспадарчага грамадзтва дакапіталістычнага і раньнекапіталістычнага часу. З разьвіцьцём вытворчых сілаў пры грамадзкім падзеле працы бярэ ўдзел у таварна-грашовых дачыненьнях і зазнае маёмаснае расслаеньне. У значнай ступені з уласнага асяродзьдзя ўтварыла гарадзкі слой наёмных работнікаў і прадпрымальнікаў. Са Старажытнасьці мае маёмасна-ўладныя супярэчнасьці зь землеўладальнікамі ў сувязі з адасобленасьцю землекарыстаньня(en). З узьнікненьнем дзяржавы вырашэньне гэтых супярэчнасьцяў ажыцьцяўляецца шляхам сельскагаспадарчай рэформы[1].
У прамысловым грамадзтве ва ўмовах разьвітога рынку зьяўляецца малалікім слоем (у 1990-я гг. сельская гаспадарка забясьпечвала занятасьць 1,2% працаздольнага насельніцтва Брытаніі, 4% — Нідэрляндаў і 6% — Нямеччыны). Пры памяншэньні дзелі ў насельніцтве сялянства замяняе пераважна натуральнае[прыбраць шаблён] (звычаёвае) гаспадараньне на чыста таварнае (фэрмэрскае, капіталістычнае), скіраванае выключна на збыт. У краінах у стадыі разьвіцьця(en) найчасьцей складае большую частку задзейнічанага ў гаспадарцы насельніцтва(en) (у 1990 гг.: Кенія — каля 80%, Індыя — 65%, Кітай — 60%). Пры распадзе пазямельнай грамады яднае свае гаспадаркі пры дапамозе каапэрацыі. У СССР каапэраваньне падмянялася прымусовай калектывізацыяй. У выніку індустрыялізацыі[прыбраць шаблён] дзель сельскага насельніцтва СССР скарацілася да 34% на 1987 год[1].