Сўонсі Сіці
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сўонсі Сіці» (па-валійску: Clwb Pêl-droed Dinas Abertawe, па-ангельску: Swansea City) — валійскі прафэсійны футбольны клюб з гораду Сўонсі. Утвораны ў 1912 годзе, да Футбольнай лігі далучаны ў 1920 годзе, і з тых часоў зьяўляецца ейным нязьменным удзельнікам. На сёньняшні час выступае ў Прэм’ер-лізе, найвышэйшым па значнасьці футбольным турніры Ангельшчыны. 10-разовы пераможца Кубка Валіі. Паўфіналіст Кубка Ангельшчыны ў 1926 і 1964 гадох. Клюб браў удзел у старым першым дывізіёне футбольнай лігі ў 1981—1983 гадох; у свой першы сэзон фінішаваў на 6-м месцы. З 2005 году хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Лібэрці Стэдыюм», які дзеліць з рэгбійным клюбам «Оспрэйс» рэгбі-юніён. Да 2005 году хатняй арэнай клюбу быў стадыён «Вэтч Філд».
Сўонсі Сіці | |||||
Поўная назва | па-ангельску: Swansea City Association Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1912 | ||||
Горад | Сўонсі | ||||
Стадыён |
Лібэрці Стэдыюм Умяшчальнасьць: 20 532 | ||||
Прэзыдэнт | Джуліян Уінтэр[d] | ||||
Кіраўнік | Джэйсан Лэўен[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | ||||
· 2022—2023 | 10 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы swanseacity.com (анг.) |
Колерамі клюбу ёсьць сіне-чорна-белыя. «Сўонсі» й ягоныя заўзятары неафіцыйна вядомыя як «Джэкс». Адно з тлумачэньняў гэтай мянушкі складаецца ў тым, што на працягу XVII стагодзьдзя маракоў з Сўонсі паважалі й любы марак з Сўонсі мог далучыцца да каманды, грунтуючыся проста на рэпутацыі гораду добрых маракоў. Іншыя, аднак, мяркуюць, што каманду празвалі ў гонар выратавальнай сабакі Сўонсі Джэк.
У 2011 годзе ў матчы плэй-оф за права выхаду ў Прэм’ер-лігу «Сўонсі» абыграў «Рэдынг» зь лікам 4:2.