Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінская праваслаўная царква — Кіеўскі Патрыярха́т — праваслаўная Царква ва Украіне з рэзыдэнцыяй Патрыярха ў Кіеве. УПЦ-КП створана ў чэрвені 1992 году ў выніку аб’яднаньня двух царкоўных груп, якія адстойвалі незалежнасьць ад Расейскай праваслаўнай царквы: часткі вернікаў і эпіскапату УПЦ МП на чале зь Мітрапалітам Кіеўскім і ўсёй Украіны Філярэтам) і Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Па колькасьці вернікаў станам на канец 2011 — найбуйнейшая ва Ўкраіне[1], па дадзеных Цэнтра Разумкова па стане на люты 2011 году, была другой.[2]; па колькасьці прыходаў і сьвятароў (па дадзеных дэпартамэнта па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Міністэрства культуры Ўкраіны) — другая.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Украінская праваслаўная царква.