Уладзімер Набокаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Набо́каў (па-расейску: Владимир Владимирович Набоков, па-ангельску: Vladimir Nabokov, таксама выступаў пад псэўданімам «Сирин»; 22 красавіка [ст. ст. 10 красавіка] 1899, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 2 ліпеня 1977, Мантро, Швайцарыя) — расейскі і амэрыканскі пісьменьнік. Першыя творы Набокава былі напісаныя на расейскай мове. Аднак сусьветная вядомасьць яго напаткала пераважна за ангельскамоўныя раманы. Вядомы таксама значным унёскам у лепідатэралёгію (разьдзел энтамалёгіі, прысьвечаны лускакрылым). Апроч таго стварыў і апублікаваў шэраг цікавых шахматных задачаў і крыжасловаў. Раман «Лаліта», напісаны на ангельскай мове, выдадзены спачатку па-ангельску ў 1958 годзе[10], часьцяком узгадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы дваццатага стагодзьдзя.
Уладзімер Набокаў | |
рас. Владимир Владимирович Набоков | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Владимир Владимирович Набоков |
Псэўданімы | В. Сирин, Вивиан Дамор-Блок (Vivian Darkbloom) |
Нарадзіўся | 10 (22) красавіка 1899[1] |
Памёр | 2 ліпеня 1977(1977-07-02)[3][4][5][…] (78 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Уладзімір Дзмітрыевіч Набокаў[d] Алена Рукавішнікава[d][7] |
Сужэнец | Вера Яўсееўна Набокава[d] |
Дзеці | Дзмітрый Уладзіміравіч Набокаў[d][7] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, паэт, пісьменьнік, заоляг, перакладнік, драматург, аўтабіёграф, сцэнарыст, лепідаптэроляг, прафэсар унівэрсытэту, літаратурны крытык, журналіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, шахматны кампазытар, шахматыст, літаратуразнаўца, энтамоляг, літаратар |
Гады творчасьці | 1921 — 1977 |
Кірунак | мадэрнізм, постмадэрнізм |
Жанр | сатыра, антыўтопія, біяграфія |
Мова | француская мова[8][8], ангельская мова[8][8][9] і расейская мова[8][8][9] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
https://www.vladimir-nabokov.org |