Фанограф
прылада мэханічнага запісу і ўзнаўленьня гуку / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фанограф (грэц. φωνή + γράφω — гук + пісаць) — прылада мэханічнага запісу і ўзнаўленьня гуку.
У час гуказапісу зьвязаная з мэмбранай іголка рухаецца па вінтавой лініі на паверхні цыліндрычнага валіка, укрытага воскам або фольгай, і выціскае на ёй канаўку пераменнай глыбіні. Пры ўзнаўленьні запісу іголка рухаецца па канаўцы з вымушанымі ваганьнямі, а зьвязаная зь ёй мэмбрана ўзнаўляе гук праз рупар. Да 1920-х гадоў выкарыстоўваўся для запісу народных музычных твораў. Правобраз грамафона і патэфона[1].
21 лістапада 1877 году амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан стварыў першы фанограф, на які запісаў словы песьні «У Мэры быў баранчык»[2].