Франц Шубэрт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Франц Пэ́тэр Шу́бэрт (па-нямецку: Franz Peter Schubert; 31 студзеня 1797 году, Гімэльпфортгрунд — 19 лістапада 1828 году, Вена) — аўстрыйскі кампазытар, адзін з заснавальнікаў рамантызма ў музыцы, заснавальнік венскай клясычнай музыкі. Не зважаючы на сваё кароткае жыцьцё, Шубэрт пакінуў пасьля сябе велізарную колькасьць твораў, у тым ліку больш за 600 сьвецкіх вакальных партыяў, сем поўных сымфоніяў, творы сакральнай музыкі, опэры і вялікую колькасьць твораў для фартэпіяна і камэрнай музыкі.
Франц Шубэрт | |
па-нямецку: Franz Schubert | |
Дата нараджэньня | 31 студзеня 1797(1797-01-31)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 лістапада 1828(1828-11-19)[1][2][3][…] (31 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | брушны тыф[d][4] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы |
|
Занятак | кампазытар, піяніст, настаўнік |
Жанры | клясычная музыка |
Інструмэнты | фартэпіяна і скрыпка |
Бацька | Franz Theodor Schubert[d] |
Подпіс | |
Папулярнасьць музыкі Шубэрта падчас ягонага жыцьця была абмежаваная адносна невялікім колам прыхільнікаў у Вене, але цікавасьць да ягонай творчасьці значна павялічылася ў наступныя дэкады, якія рушылі пасьля ягонай сьмерці. Фэлікс Мэндэльсон, Робэрт Шуман, Фэрэнц Ліст, Ёганэс Брамс і іншыя кампазытары XIX стагодзьдзя захапляліся ягонымі творамі. Сёньня Шубэрт уваходзіць у лік найвялікшых кампазытараў заходняе клясычнае музыкі, і ягоная музыка працягвае карыстацца попытам.