Хуан Мата
гішпанскі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуан Мануэль Мата Гарсія (па-гішпанску: Juan Manuel Mata García; нарадзіўся 28 красавіка 1988 году, Бургас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабронца і колішні гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету 2010 і чэмпіён Эўропы 2012 гадоў. Гуляе на пазыцыі ўінгера ці атакуючага паўабаронцы[4].
Хуан Мата | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 красавіка 1988(1988-04-28)[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 63 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2011 2011—2014 2014—2022 2022—2023 2023 |
Рэал Кастыльля Валенсія Чэлсі Манчэстэр Юнайтэд Галатасарай Вісэл Кобэ |
2 (1) 129 (33) 82 (17) 196 (34) 16 (3) 1 (0) |
Зборныя | ||
2009—2016 | Гішпанія | 41 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мата пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе «Рэал Авіеда», дзе правёўшы тры гады далучыўся да «Рэал Мадрыд». Далей ён прайшоў празь юніёрскія каманды й пасьпяхова скончыў моладзевую акадэмію клюбу. У сакавіку 2007 году ён падпісаў кантракт з «Валенсіяй» і правёў вялікую частку сваёй кар’еры ў гэтым клюбе, правёўшы ў ім 174 гульні, перад тым як быў падпісаны ангельскім клюбам «Чэлсі» ў жніўні 2011 году. Сума трансфэру склала £23,5 млн. 27 жніўня 2011 году Мата дэбютаваў і забіў гол за «Чэлсі» ў гульні супраць каманды «Норыдж Сіці», дзе ён выйшаў на замену. У 2014 году стаў гульцом «Манчэстэр Юнайтэд».