Хімік Наваполацак
беларускі хакейны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хі́мік» — беларускі клюб па хакеі з шайбай з Наваполацку. Выступае ў Беларускай экстралізе. Клюб зьяўляецца сталым удзельнікам айчыннага першынства, двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў 1996 і 1997 гадох. Наваполацак ёсьць стабільным дастаўнікам хакеістаў у нацыянальную зборную Беларусі. У склад зборнай Беларусі ўваходзілі выхаванцы мясцовай спартовай школы Андрэй ды Сяргей Касьціцын. Раней за зборную выступаў таксама брамнік Аляксандар Шумідуб. Пасьля заканчэньня кар’еры ён ад 2000 да 2001 году працаваў у трэнэрскім штабе наваполацкай каманды.
Quick Facts Заснаваны, Адкуль ...
Хімік | |
Заснаваны | 1993 |
---|---|
Адкуль | Наваполацак, Беларусь |
Пляцоўка | Палац спорту і культуры Зьмяшчальнасьць: 1200 |
Фарм-клюб | Нафтахімік |
Генэральны дырэктар | Андрэй Ільлін |
Чэмпіянат | Экстраліга |
Клюбныя колеры | |
hchimik.by (рас.) |
Close