Цьвік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цьвік — выкананая з цьвёрдага мэтала, часьцей за ўсё сталі рэч, з аднаго бока завостраная, а з другога скончаная плоскім капялюшыкам, служыць для злучэньня розных элемэнтаў (звычайна дрэва), іх забіваньнем. Для забіваньня цьвікоў ужываецца малаток. Звычайна пры працах, што патрабуюць хуткага забіваньня вялікай колькасьці цьвікоў, карыстаюцца электрычнымі ці пнэўматычнымі малаткамі, якія патрабуюць спэцыяльных цьвікоў, злучаных плястыкавым пасам.