Цэнтральны нацыянальны камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК;па-польску: Komitet Centralny Narodowy, Centralny Komitet Narodowy, KCN) — патаемны орган «чырвоных» па падрыхтоўцы да паўстаньня 1863—1864 гадоў. Ён быў павінны: пашырыць закансьпіраваную сетку паўстанцаў, усталяваць нацыянальны падатак, склікаць нацыянальную паліцыю. 12 жніўня 1862 ЦНК абяцаў сялянам права ўласнасьці на зямлю за выкуп, а таксама зьвярнуўся да жыдоў — прызнаючы іх раўнапраўнымі чальцамі вольнпга польскага грамадзтва. Заснаваны ў чэрвені 1862 на базе мэрыі гораду Варшавы, з мэтай узяць пад кантроль усю падрыхтоўку да паўстаньня ў Царстве Польскім. Адозвай ад 1 верасьня 1862 абвясьціў сябе рэальнай уладай нацыі і патрабавала падпарадкаваньня з боку ўсяго грамадзтва.