Чорная ноч
расстрэл звыш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы Н / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чо́рная ноч»[1] («Ноч расстраляных паэтаў»[2]) — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі»).
«Ноч расстраляных паэтаў» | |
Месца атакі | Менск, вул. Урыцкага, унутраная турма НКУС БССР |
---|---|
Цэль атакі | зьнішчэньне беларускай інтэлектуальнай эліты |
Дата |
29 кастрычніка 1937 (86 гадоў таму) апоўначы |
Спосаб атакі | расстрэл |
Зброя | Рэвальвэр Наган |
Колькасьць ахвяраў | 132 |
Колькасьць тэрарыстаў | некалькі дзясяткаў |
Тэрарысты | супрацоўнікі Народнага камісарыяту ўнутраных справаў |
Арганізатары | Ёсіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клім Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімер Цэсарскі (6) |
Колькасьць закладнікаў | 132 |
Закладнікі | дзеячы культуры, мастацтва і навукі, грамадзкія дзеячы Беларусі |
Геаграфічныя каардынаты | 53°53′55″ пн. ш. 27°33′12″ у. д. |
«Ноч расстраляных паэтаў» |
Пазьней суды СССР амніставалі большасьць рэпрэсаваных у сувязі зь іх невінаватасьцю. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку[3], бо з 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) на Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысячаў чалавек (у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек). У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісьменьнікі[4], таму масавы расстрэл атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў»[5].