Чэзарэ Павэзэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэзарэ Павэзэ (9 верасьня 1908 — 27 жніўня 1950) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Санта Стэфана Бэльба, у правінцыі Кунэо і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыцьцё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Дасьледнік і мысьляр зь левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыцьцё самагубствам у 42-гадовым узросьце.
Чэзарэ Павэзэ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 верасьня 1908(1908-09-09)[1][2][3][…] |
Памёр | 27 жніўня 1950(1950-08-27)[4][1][2][…] (41 год) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мовазнавец, пісьменьнік, перакладнік, літаратурны рэдактар, сцэнарыст, літаратурны крытык, журналіст, біёграф, паэт |
Жанр | паэзія і раман |
Мова | італьянская мова[6][7] і ангельская мова[6] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Каштоўная спадчына Чэзарэ Павэзэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосьці пачаў займацца ангельскамоўнай літаратурай, скончыў навучаньне ва ўнівэрсытэце дыплёмнай працай, прысьвечанай паэзіі Ўолта Ўітмэна. Перакладаў амэрыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнэра, Джойса і Дыкенза.
Супрацоўнічаў пры стварэньні «Амэрыканскай анталёгіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліё Вітарыні.
У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачаньні ў антыфашызьме і правёў за кратамі амаль год. Пасьля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцьці і палітычнае расчараваньне прывялі яго да самагубства празь перадазыроўку барбітуратаў. Ягоны блізкі сябар пісьменьнік Давідэ Ляёлё апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзыстэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыцьцё п’емонцкага пісьменьніка.
Верш Павэзэ пераклала на беларускую мову Аксана Данільчык[8].