Эва Маралес
балівійскі палітык, прэзыдэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуан Эва Маралес Айма (па-гішпанску: Juan Evo Morales Ayma; нар. 26 кастрычніка 1959, г. Арынока, Арура) — балівійскі палітычны дзеяч, прэзыдэнт Балівіі (2006—2019). Першы прадстаўнік карэннага насельніцтва Амэрыкі (аймара), які кіраваў Балівіяй, за больш як 500 год з часу гішпанскай калянізацыі. Падчас яго прэзыдэнцтва дзяржава пачала кантраляваць нафтавыя і газавыя радовішчы. Дзякуючы гэтаму краіна ў тры разы павялічыла прыбытак ад эксплюатацыі сыравіны. За гэтыя грошы Маралес збудаваў шчодрую палітыку сацыяльнай дапамогі.
Эва Маралес | |
22 студзеня 2006 — 10 лістапада 2019 | |
Папярэднік | Эдуарда Радрыгес[d] |
Наступнік | Жанін Аньес[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 кастрычніка 1959(1959-10-26)[1][2] (64 гады) |
Партыя: | |
Узнагароды: |
Вялікі ланцуг ордэна Сонца Перу[d] (14 кастрычніка 2010) Al-Gaddafi International Prize for Human Rights[d] Залаты ключ Мадрыду[d] (2009) ганаровы доктар Кітайскага народнага ўніверсітэта[d] (2011) Distinguished Guest of Mexico City[d] (2019) Llaves de la Ciudad de Mexico[d] (2009) doctor honoris causa from the University of Pau[d] (7 лістапада 2015) |
Прытрымліваецца левых палітычных поглядаў, зьяўляецца лідэрам партыі «Рух да сацыялізму» (гішп. Movimiento al Socialismo) і ўзначальвае рух балівійскіх какалера (вырошчвальнікаў кокі), якія супрацьстаяць намеру ўрада ЗША зьнішчыць гэтую сельскагаспадарчую культуру ў правінцыі Чапарэ ў паўднёва-ўсходняй Балівіі.