Эвэртан Лівэрпул
ангельскі футбольны клюб зь Лівэрпулу / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Э́вэртан» (па-ангельску: Everton Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лівэрпул. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-лізе. У найвышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасьць сэзонаў. 9-разовы чэмпіён Ангельшчыны. «Эвэртан» гуляе ў найвышэйшым дывізіёне з 1954 году й зьяўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клюб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы чальцом-заснавальнікам Футбольнай лігі ў 1888 годзе. Сваёй першай перамогі клюб дасягнуў праз два сэзоны. Пасьля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і дзьвюх перамогаў у розыгрышы Кубка Ангельшчыны, «Эвэртан» выпрабаваў некаторае зацішша ў гады пасьля Другой сусьветнай вайны, зьведваючы два пэрыяды адраджэньня ў 1960-х гадох, калі клюб дамогся дзьвюх перамогаў у чэмпіянаце й адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клюб спадкаў апошні пэрыяд посьпеху, «Эвэртан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны й уладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынэнтальнага трафэю — Кубка ўладальнікаў кубкаў. Апошнім пераможаным трафэем клюбу застаецца перамога ў Кубку Ангельшчыны 1995 году.
Эвэртан | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Everton Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1878 | |||||
Горад | Лівэрпул, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Гудысан Парк Умяшчальнасьць: 40 157 | |||||
Кіраўнік | Фарад Машыры[d] і 777 Partners[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 17 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы evertonfc.com (анг.) |
Прыхільнікаў клюбу называюць «эвэртаніянамі» (анг. Evertonians). «Эвэртан» мае вялікую колькасьць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысячаў чалавек за гульню, што складае 95% ад агульнай ёмістасьці стадыёну[1]. «Эвэртан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Лівэрпулам», матчы паміж абодвума клюбамі называюць Мэрсысайдзкім дэрбі. «Лівэрпул» быў сфармаваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзыдэнта «Эвэртану» й некалькіх гульцоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвэртану» з «Энфілду», цяперашняга стадыёну «Лівэрпулу», які на той час зьяўляўся хатняй арэнай «Эвэртану».