Эпоха тэрору
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эпоха тэрору ці Тэрор (па-француску: la Terreur) — пэрыяд Францускай рэвалюцыі, калі пасьля стварэньня Першай рэспублікі адбылася сэрыя масавых забойстваў і шматлікія публічных пакараньняў у адказ на рэвалюцыйны і антыклерыкальны запал, настроі і абвінавачваньні ў здрадзе з боку Камітэта грамадзкай бясьпекі. Сярод гісторыкаў існуюць рознагалосьсі наконт таго, калі менавіта пачаўся масавы тэрор. Некаторыя лічаць, што ён пачаўся толькі ў 1793 годзе, указваючы на дату альбо 5 верасьня[1], альбо чэрвень[2] ці сакавік, то бок на той час, калі пачаў існаваць Рэвалюцыйны трыбунал. Іншыя, аднак, спасылаюцца на ранейшыя часы верасьнёўскай рэзаніны 1792 году ці нават на ліпень 1789 году, калі адбылося першае забойства рэвалюцыі.