Юлемістэ (возера)
возера ў Эстоніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Юлемістэ (па-эстонску: Ülemiste) — найбольшае возера ў ваколіцах Таліну. Сілкуецца патокамі Курнай і Руунаояй, а таксама каналам Васк’яла-Юлемістэ з ракі Пірыта.
Возера
Юлемістэ
Ülemiste
Юлемістэ | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Юлемістэ (неадназначнасьць).
Побач з возерам разьмешчаны Талінскі аэрапорт і гандлёвы цэнтар Ülemiste.
Возера Юлемістэ зьяўляецца крыніцай пітной вады Таліну з XIV стагодзьдзя, у дадзены забясьпечваючы патрэбы места на 90%. Яшчэ 10% вады здабываецца з калодзежаў, хоць гэта неабавязкова і было зроблена зь меркаваньняў бясьпекі на той выпадак, калі возера зь нейкіх прычынаў будзе заражанае.