2-я Варшаўская пяхотная дывізія (Польшча)
польскае вайсковае падразьдзяленьне Войска Польскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
2-я Варшаўская пяхотная дывізія імя Генрыка Дамброўскага (па-польску: 2 Warszawska Dywizja Piechoty im. Henryka Dąbrowskiego / 2 DP) — пяхотнае воінскае падразьдзяленьне Народнага Войска Польскага, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сфарміравана ў Кельце у 1943 годзе, ўвайшла ў склад 1-й арміі Войска Польскага. У жніўні 1944 году была перакінутая на Магнушаўскі пляцдарм, адкуль і пачала свой баявы шлях. У студзені 1945 году ўдзельнічала ў баях каля Варшавы, а таксама пераадольвала Паморскі вал і вызваляла горад Камень Паморскі. Удзельнічала ў некаторых этапах Вісла-Одэрскай і Бэрлінскай апэрацыі, завяршыла свой баявы шлях на Эльбе. Дывізія першапачаткова разьмяшчалася ў Кельцы, пасьля перабралася ў Чэнстахоў (штаб дывізіі разьмяшчаўся на вуліцы Ленскай у Чанстахова). Расфармаваная ў 1956 годзе[1], яе правапераемніцай стала спачатку 7-я пяхотная дывізія, а потым 2-я Варшаўская мэханізаваная дывізія.
2-я Варшаўская пяхотная дывізія імя Генрыка Дамброўскага | |
па-польску: 2 Warszawska Dywizja Piechoty im. Henryka Dąbrowskiego | |
Гады існаваньня | 1943-1956 |
---|---|
Краіна | Польшча |
Падпарадкаваньне | Народнае Войска Польскае |
Уваходзіць у |
|
Тып | пяхота |
Уключае ў сябе | тры пяхотных палкі, артылерыйскі полк, батальёны |
Колькасьць | 11164 чалавек |
Дысьлякацыя | Кельцы, Чанстахова |
Мянушка | Варшаўская |
Заступнік | Ян Генрых Дамброўскі |
Войны | Другая сусьветная вайна |
У дывізіі служыла шмат беларусаў, якія пражывалі ў Заходняй Беларусі і былі прызваныя ў войска восеньню 1944 году.