Вагон 81-717/714
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вагоны мэтрапалітэну мадэляў 81-717 (галаўны) і 81-714 (прамежкавы) былі распрацаваны Мыцішчанскім машынабудаўнічым заводам у другой палове 1970-х гадоў. Ад папярэдніх мадэляў адрозьніваюцца ня толькі зьмененаю маскаю, але й больш магутнымі рухавікамі, адсутнасьцю кабінаў машыніста у прамежкавых вагонах, а таксама шырэйшым ужываньнем электронікі ў прыборах кіраваньня.
81-717/714 | |
---|---|
Вытворца | СССР, Расея |
Пэрыяд выпуску | з 1976 |
Пэрыяд эксплюатацыі | з 1978 |
Тара | 34/ 33,5 т |
Даўжыня | 19206 мм |
Шырыня | 2670 мм |
Вышыня | 3650 мм |
Хуткасьць | 90 км/г |
Паскарэньне/замядленьне | 1,2 м/с² / 1,1 м/с² |
Тып тормазу | Тормаз Вэстынгаўза |
Магутнасьць | 4×114 кВт |
Дыямэтар колаў | 780 мм |
Пасажыраёмістасьць | 309/ 330 |
Выкарыстоўваецца | Бакінскі мэтрапалітэн, Будапэшцкі мэтрапалітэн, Варшаўскі мэтрапалітэн, Днепрапятроўскі мэтрапалітэн, Ерэванскі мэтрапалітэн, Кіеўскі мэтрапалітэн, Менскі мэтрапалітэн, Масква, Ніжагародзкі мэтрапалітэн, Новасыбірскі мэтрапалітэн, Пецярбурскі мэтрапалітэн, Праскі мэтрапалітэн, Самарскі мэтрапалітэн, Сафійскі мэтрапалітэн, Ташкенцкі мэтрапалітэн, Тбіліскі мэтрапалітэн, Харкаўскі мэтрапалітэн |
Вядомыя як 81-я сэрыя (у шэрагу краінаў — 81-71) і «нумарныя», прычым гэтыя мянушкі вагоны дадзеных мадэляў атрымалі ад таго, што ня маюць літарнага пазначэньня тыпу, толькі лічбавае найменьне. Канструктыўна ўяўляюць сабою прамежкавае зьвяно ад вагонаў тыпу Е да тыпу І. Даволі хутка на Мыцішчанскім машынабудаўнічым заводзе, а пазьней і на Ленінградзкім вагонабудаўнічым заводзе імя Ягорава наладзілі сэрыйную вытворчасьць дадзеных вагонаў, якая працягваецца па цяперашні час. У мэтрапалітэне шэрагу гарадоў (Баку, Кіеў, Менск, Масква, Новасыбірск і г. д.) мадэлі 81-717/714 і іх мадыфікацыі выконваюць асноўны аб’ём перавозкаў.