HTML
From Wikipedia, the free encyclopedia
HTML (па-ангельску: Hypertext Markup Language) — мова разьметкі гіпэртэксту, асноўная мова разьметкі вэб-старонак (Канструктар сайтаў) у інтэрнэце. Яна прадастаўляе правілы апісаньня структуры тэкставай інфармацыі ў дакумэнце шляхам вызначэньня пэўнага тэксту ў якасьці спасылак, загалоўкаў, абзацаў, сьпісаў і гэтак далей і дадаваньня да гэтых тэкстаў інтэрактыўных форм, убудаваных малюнкаў і іншых аб’ектаў. HTML запісваецца ў форме тэгаў, узятых у вуглавыя дужкі. У пэўнай ступені HTML таксама можа апісваць выгляд і сэмантыку дакумэнта, а таксама ўключаць убудаваныя код на скрыптавых мовах (такіх як JavaScript), якія могуць уплываць на паводзіны вэб-браўзэраў і іншых апрацоўнікаў HTML-дакумэнтаў.
HTML часта выкарыстоўваецца для азначэньня зьмесьціва MIME-тыпу text/html і таксама ў больш шырокім значэньні як у сваёй форме, спадкаванай ад XML (кшталту XHTML вэрсіі 1.0 альбо пазьнейшай), так і ў форме, спадкаванай наўпрост ад SGML (кшталту HTML вэрсіі 4.01 і ранейшай).
Па пагадненьнях файлы, якія ўтрымліваюць html-дадзеныя, выкарыстоўваюць пашырэньні .html або .htm.