Java (праграмная плятформа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Java — сямейства праграмных прадуктаў і спэцыфікацыяў ад кампаніі Sun Microsystems, якія разам складаюць праграмную плятформу для распрацоўкі дастасоўнага апраграмаваньня й разгортваньня яго ў кросплятформеным асяродзьдзі. Розныя рэалізацыі плятформы Java дазваляюць ствараць праграмнае забесьпячэньне для прыладаў шырокага спэктру складанасьці: ад убудаваных прыладаў і мабільных тэлефонаў да сэрвэраў і супэркампутараў. Найбольшае распаўсюджаньне Java атрымала ў пабудове праграмных сродкаў для абслугоўваньня патрэбаў вялікіх прадпрыемстваў, у мабільных і сэрвэрных вэб-тэхналёгіях, радзей Java выкарыстоўваецца на настольных кампьютарах, а ў выпадках, калі патрэбна забясьпечыць павышаную функцыянальнасьць і бясьпеку, — дзеля прагляду вэб-старонак. Java не выкарыстоўвае такіх нізкаўзроўневых канструкцыяў, як указальнікі; праца з памяцьцю аблегчаная тым, што ўсе аб’екты — гэта спасылковыя тыпы, экзэмпляры якіх месьцяцца ў купе. За кіраваньнем выкарыстоўваньня памяці адказвае віртуальная машына Java пры дапамозе аўтаматызаванага зборцы сьмецьця.
Java | |
Распрацоўка | Джэймз Госьлінг |
---|---|
Апошняя вэрсія | v8 update 31 (20 студзеня 2015) |
АС | Linux, Mac OS X, Microsoft Windows, Solaris |
Тып | праграмная плятформа |
Ліцэнзія | уласьніцкая |
Афіцыйная старонка | www.java.com |