The Mamas & the Papas
From Wikipedia, the free encyclopedia
The Mamas & the Papas — былі амэрыканскі фолк-рок вакальны гурт, які запісваўся і выступаў з 1965 па 1968 гады. Гурт вызначаецца як адзін з выбітных калектаў на музычнай сцэне падчас контракультуры 1960-х гадоў. У склад групы першапачаткова ўваходзілі Джон Філіпс, Дэні Доэрці, Кас Эліёт і Мішэль Філіпс. Адметнай характарыстыкай гурта ёсьць гук заснаваны на вакальных гармоніях, якія былі складзены Джонам Філіпсам[1], аўтарам песень, музыкі і лідэр гурта.
The Mamas & the Papas | |
Зьлева направа: Мішэль Філіпс, Кас Эліёт, Дэні Доэрці, Джон Філіпс на тэлебачаньні 11 чэрвеня 1967 году | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1965—1968, 1971 |
Адкуль | Лос-Анджэлес, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | фолк-рок, псыхадэлічны поп, саншайн-поп |
Выдавец | Dunhill |
Удзельнікі | Дэні Доэрці, Кас Эліёт, Джон Філіпс, Мішэль Філіп, Джыл Гібсан |
Узнагароды і прэміі | |
https://themamasandthepapasofficial.com |
Музычны калектыў выпусьціў у агульнай складанасьці пяць студыйных альбомаў і сямнаццаць сынглаў за чатыры гады. Шэсьць песьняў у розныя часы падымаліся ў топ-10 чартаў Billboard. Гурт прадаў каля 40 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[2]. «The Mamas & the Papas» была ўключана ў Залю славы рок-н-ролу ў 1998 годзе за іхны ўнёсак у разьвіцьцё музычнай індустрыі[3]. Гурт узьяднаўся на кароткі час у 1971 годзе, каб запісаць альбом «People Like Us», але пасьля гэтага амаль адразу музыкі разышліся зноўку і працягнулі сольныя кар’еры.