Амэрыканцы
грамадзяне ці жыхары ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амэрыка́нцы — нацыя, грамадзяне Злучаных Штатаў Амэрыкі, аднак у гэтага тэрміна існуюць іншыя значэньні, якія маюць на ўвазе жыхароў усяго заходняга паўшар’я ў цэлым. Самі жыхары ЗША, традыцыі, даволі рэдка выкарыстоўваюць гэты этнонім для пазначэньня жыхароў суседніх, асабліва лацінаамэрыканскіх краін. Насельніцтва ЗША ў 2007 годзе склала 303,3 мільёна чалавек, аднак парадку 40 мільёнаў — імігранты (зьвесткі па нелегальных мігрантах не ўключаюцца). Групы амэрыканцаў жывуць таксама ў валадарствах і падапечных тэрыторыях ЗША (напрыклад Пуэрта-Рыка і Гуам), а таксама ў Эўропе, Канадзе і Мэксыцы.