Ахіл
старажытнагрэцкі міталягічны пэрсанаж / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ахіл (па-старажытнагрэцку: Ἀχιλλεύς, Ахілеус) ці Ахіле́с (па-лацінску: Achilles) — у грэцкай міталёгіі герой Траянскай вайны, адзін з галоўных пэрсанажаў «Іліяды».
Хуткія факты Месца сьмерці, Месца пахаваньня ...
Закрыць
Паводле паданьня, маці Ахіла, марская багіня Тэтыда, каб зрабіць сына несьмяротным, выкупала яго ў сьвятых водах ракі Стыкс. Ягонае цела немагчыма было прабіць мячом ці іншай зброяй. Толькі пята, за якую яна трымала дзіця, засталася паражальнай. Загінуў Ахіл ад стралы Парысу, што трапіла ў пяту (адсюль выраз «ахілесава пята»).
Ахіл — улюбёны герой старажытнагрэцкіх мастакоў і паэтаў, яму прысьвечаны шматлікія малюнкі на антычных вазах, пампэйскія фрэскі, рэльефы рымскіх саркафагаў. Міт пра Ахіла стаў сюжэтам твораў жывапісцаў Антоніса ван Дэйка, Рубэнсу, Нікаля Пусэну і іншых.