Бэнілюкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэнілю́кс — мытна-эканамічны зьвяз трох краінаў: Бэльгіі, Нідэрляндаў і Люксэмбургу. Быў пачаткова аформлены ў 1943—1944 як мытны зьвяз, з 1958 ператвораны ў мытна-эканамічны.
Вышэйшы орган — кабінэт міністраў, у якім па адным прадстаўніку ад кожнай краіны. Генэральны сакратарыят у Брусэлі.