Песьня Горста Вэсэля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́сьня Го́рста Вэ́сэля, таксама Вэ́сэлева пе́сьня, — палітычная песьня, якая з 1929 году была маршам СА, пазьней, у 1930—1945 гадох, была афіцыйным гімнам Нацыянал-сацыялістычнае нямецкае працоўнае партыі. Афіцыйны нямецкі назоў — «Horst-Wessel-Lied», таксама шырока вядомая як «Горст Вэсэль», або па першым радку — па-нямецку: «Die Fahne hoch» («Штандары ўгору»). Актыўна выкарыстоўваўся ў Трэцім Райху (1933—1945), у тым ліку на афіцыйных дзеях, дэ-факта была другім гімнам, бо на ўсіх дзеях як правіла адразу пасьля гімну «Песьня немцаў» сьпявалі «Горст Вэсэль», з 1940 году гэта стала абавязковым, сымбалізуючы «яднаньне краіны й партыі».
Хуткія факты Іншыя назвы, Аўтар словаў ...
Horst-Wessel-Lied | |
песьня Горста Вэсэля, Вэсэлева песьня | |
Іншыя назвы | Die Fahne hoch па-беларуску: Штандары ўгору |
---|---|
Аўтар словаў | Горст Людвіг Вэсэль, 1927 год |
Краіна | Трэці Райх |
Зацьверджаны | 1930 год |
Horst-Wessel-Lied у Вікісховішчы |
Закрыць