Далёкаўсходняя фэдэральная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Далёкаўсходняя фэдэральная акруга — фэдэральная акруга Расейскай Фэдэрацыі на яе Далёкім Усходзе. Утвораная ўказам Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 13 траўня 2000 году. Гэта найбуйнейшая па памерах тэрыторыі фэдэральная акруга. У акрузе практычна ўсе суб’екты (акрамя Амурскай вобласьці і Габрэйскай аўтаномнай вобласьці) маюць выхад да мора, а адзін суб’ект (Сахалінская вобласьць) ня мае сухапутнай мяжы зь іншымі суб’ектамі і асноўнай тэрыторыяй Расеі. Іншай асаблівасьцю акругі зьяўляецца наяўнасьць сухапутных межаў з КНР і КНДР, а таксама марскіх межаў зь Японіяй і ЗША. Акрамя таго, у фэдэральнай акрузе прадстаўлены ўсе віды суб’ектаў РФ (акрамя гораду фэдэральнага значэньня), у тым ліку адзіная ў Расеі аўтаномная вобласьць (Габрэйская) і адзіная ў Расеі аўтаномная акруга, якая выйшла са складу (Магаданскай) вобласьці (Чукоцкая). Адна з трох фэдэральных акругаў, у якой няма ніводнага гораду-мільянэру. У Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе таксама ёсьць Амурская вобласьць — адзіная вобласьць у РФ, найменьне якой розна з цэнтрам не па прычыне пераназваньняў або аб’яднаньня / падзелу суб’ектаў РФ. Адміністрацыйны цэнтар акругі Хабараўск — найбуйнейшы (з 2015 году) па колькасьці насельніцтва горад акругі, традыцыйна валодае найбольшай прыцягальнай сілай для засяленьня.
Далёкаўсходняя фэдэральная акруга | |
Дальневосточный федеральный округ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | фэдэральная акруга |
Уваходзіць у | Расея |
Адміністрацыйны цэнтар | Хабараўск |
Улучае | 9 суб’ектаў фэдэрацыі |
Найбольшы горад | Хабараўск |
Іншыя буйныя гарады | Уладзівасток, Якуцк, Благавешчанск |
Дата ўтварэньня | 13 траўня 2000 |
Прадстаўнік прэзыдэнта | Юры Трутнеў |
Насельніцтва (2016) | 6 194 529 |
Шчыльнасьць | 1 чал./км² |
Плошча | 6 169 329 км² |
Шырата | ад 54° пн.ш. да 52°10' пн.ш. |
Даўгата | ад 31°10' у.д. да 35° 20' у.д. |
Месцазнаходжаньне Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |