Дняпро Дніпро (футбольны клюб)
украінскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дняпро» (па-ўкраінску: Дніпро) — украінскі футбольны клюб з гораду Дніпро. Заснаваны ў 1918 годзе. Двухразовы чэмпіён СССР, уладальнік Кубка СССР (1989). Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Дняпро-Арэна», які быў адмыслова пабудаваны да чэмпіянату Эўропы 2012 году, які праходзіў у Польшчы й Украіне й які здольны зьмясьціць 34 тысячы гледачоў. Раней хатнія матчы праходзілі на стадыёне «Мэтэор», які быў пабудаваны яшчэ ў 1966 годзе.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дняпро (неадназначнасьць).
Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Дняпро | |
Поўная назва | ФК «Дняпро» |
---|---|
Заснаваны | 1918 |
Горад | Дніпро, Украіна |
Стадыён |
Дняпро-Арэна Умяшчальнасьць: 31 003 |
Кіраўнік | Ігар Каламойскі[d] |
Чэмпіянат | Аматарскі чэмпіянат, група 3 |
· 2018—2019 | 8 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fcdnipro.ua (рас.) (укр.) (анг.) |
Закрыць
Клюб традыцыйна мае блакітныя й белыя колеры. Найлепшым бамбардзірам клюбу за ўсе часы зьяўляецца Алег Пратасаў.