Каляндар бэрбэраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каляндар бэрбэраў — гадавы каляндар, які выкарыстоўваецца бэрбэрамі ў Паўночнай Афрыцы. Гэты каляндар таксама вядомы на арабскай мове пад назвай فلاحي fellāḥī «сельскагаспадарчы» альбо عجمي ajamī «не арабскі». Ён выкарыстоўваецца для кіраваньня сэзоннымі сельскагаспадарчымі работамі.
Назвы месяцаў у сучасным календары бэрбэраў зьяўляюцца вытворнымі ад назваў месяцаў антычнага Юліянскага календара альбо Грэгарыянскага календара.