Камуністычная партыя Савецкага Саюзу
палітычная партыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуністычная партыя Савецкага Саюзу (па-расейску: Коммунистическая партия Советского Союза) — кіруючая (на працягу большай часткі гісторыі Савецкага Саюзу — адзіная) партыя ў СССР, вядучая палітычная сіла савецкага грамадзтва. Паводле шостага артыкула Канстытуцыі СССР 1977 году, зьяўлялася «кіраўнічай і накіруючай сілай савецкага грамадзтва, ядром яго палітычнай сыстэмы, дзяржаўных і грамадзкіх арганізацыяў».