Копцкі каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́пцкі калянда́р, таксама вядомы пад назвай Александрыйскі каляндар, выкарыстоўваецца Копцкай праваслаўнай царквой. Гэта каляндар заснаваны на старажытным Эгіпецкім календары.
Каб пазьбегнуць ссоўваньня каляндарных датаў па сэзонах у 238 годзе да н. э. цар Эгіпту Пталямей III Эвэргет паспрабаваў правесьці рэформу старажытнага календара, якая заключалася ў дадаваньні шостага эпагамэнальнага дня кожныя чатыры гады. Аднак, гэтая рэформа не была прынятая эгіпецкімі жрацамі і насельніцтвам, і ўвядзеньне новага календара было адкладзенае да 25 году да н. э., калі эгіпецкі каляндар быў рэфармаваны рымскім імпэратарам Актавіянам Аўгустам, які захаваў сынхранізацыю эгіпецкага календара з новаўведзеным юліянскім календаром. Новы каляндар атрымаў назву копцкага. Ягоныя гады і месяцы супадаюць з гадамі і месяцамі этыёпскага календара, але маюць розныя нумары і назвы.