Кітайскі каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіта́йскі калянда́р — месяцова-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэньні сонца і аб’ядноўвае ў сабе элемэнты як месячнага, так і сонечнага календароў. У Кітаі ў шырокі ўжытак увайшоў Грэгарыянскі каляндар, але месяцовы каляндар, як і раней, выкарыстоўваецца для вызначэньня датаў традыцыйных сьвятаў, як, напрыклад, «Сьвята вясны» («Аджэ»), «Сьвята сярэдзіны восені» ды іншых.
Таксама месяцовы каляндар выкарыстоўваюць астролягі, напрыклад, для вызначэньня найспрыяльнейшых дзён для вясельляў альбо для адчыненьня ўстановаў. Фазы Месяца вызначаюцца з дапамогай месяцовага календара, разьбітага на месяцы згодня зь месяцовым цыклем.
У Кітаі месяцовы каляндар атрымаў назву «сельскагаспадарчы» (農曆 nónglì), а грыгарыянскі каляндар называецца «звычайным» (公曆 gōnglì), «заходнім» (西曆 xīlì) альбо «сонечным» (日曆 rìlì). Пасьля ўвядзеньня грэгарыянскага календара яго таксама называлі «новым», а месяцовы каляндар — адпаведна — старым.