Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў
66-ы розыгрыш футбольнага першынства клюбаў Эўропы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2020-21 гадоў — 66 розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 29-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў | |
Стадыён «Стад Дэ Франс» ў горадзе Порту стаў месцам правядзеньня фіналу | |
Спаборніцтва | Ліга чэмпіёнаў УЭФА |
---|---|
Сэзон | 2020 — 2021 |
Даты | Кваліфікацыя: 8 жніўня 2020 — 30 верасьня 2020 Асноўная частка: 20 кастрычніка 2020 — 29 траўня 2021 |
Колькасьць удзельнікаў | Удзельнікі асноўнай часткі: 32 Усяго: 79 (зь 54 асацыяцыяў) |
Пераможца | Чэлсі (Лёндан) |
Фіналіст | (Манчэстэр) Сіці |
Паўфіналісты | Пары Сэн-Жэрмэн (Парыж), Рэал (Мадрыд) |
Чвэрцьфіналісты | Баварыя (Мюнхэн), Лівэрпул (з аднайменнага горада), Порту (з аднайменнага горада), Барусія (Дортмунд) |
Гледачоў на стадыёнах | 180,049 (1,440 штоматч у сярэднім) |
Згуляных матчаў | 125 (без уліку кваліфікацыі) |
Забітых галоў | 366 (без уліку кваліфікацыі) — 2.93 штоматч у сярэднім |
Найлепшы бамбардзір | Эрлінг Голян ( Барусія Дортмунд, 10 галоў) |
Сайт | Афіцыйны сайт Лігі чэмпіёнаў UEFA 2020-21 |
Дзейным чэмпіёнам на пачатак турніру зьяўляўся Баварыя, якая перамагла ў шасьці сэзонах розыгрышаў(заваявала 6 тытулаў), апошні ў папярэднім розыгрышы.
Фінал адбыўся на стадыёне «Эштадыю ду Драган» у горадзе Порту, Партугалія. Алімпійскі стадыён імя Атацюрка ў Стамбуле, Турэччына, першапачаткова быў прызначаны для правядзеньня фіналу Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 году, але праз пандэмію ковід-19 у Эўропе ён быў перанесены на стадыён «Эштадыю да Луш», Лісабон, Партугалія. Стамбул зноў быў прызначаны для правядзеньня фіналу 2021 году, але ў рэшце рэшт быў перанесены на Эштадыю ду Драган пасьля таго, як Турэччына была ўнесеная ў Чырвоны сьпіс Злучанага Каралеўства для турыстаў, а разьмяшчэньне ў Ангельшчыне было гэтаксама выключана.
Мюнхэнская Баварыя была дзеючым чэмпіёнам, але выбыла ў чвэрцьфінале ад Пары Сэн-Жэрмэн, якіх яны перамаглі ў фінале летась. У якасьці пераможцаў Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020–21 «Чэлсі» згуляў супраць «Вільярэала», пераможцаў Лігі Эўропы УЭФА 2020–21, у Суперкубку УЭФА 2021 году. Яны таксама сталі эўрапейскімі ўдзельнікамі ды пераможцамі клюбнага чэмпіянату сьвету па футболе 2021 году. Паколькі яны ўжо прайшлі кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021–2022 гадоў праз выступленьне ў лізе, месца, першапачаткова зарэзэрваванае для ўладальнікаў тытулу Лігі чэмпіёнаў, было перададзена чэмпіёнам турэцкай Супэрлігі 2020–21, Бэшыкташу, 11-й асацыяцыі, паводле сьпісу доступу да наступнага сэзону.
Сэзон 2020–21 быў апошнім сэзонам эўрапейскіх клюбных спаборніцтваў УЭФА, дзе захоўвалася правіла выязнога голу.