Маркаўшчына (Віцебск)
прадмесьце Віцебску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маркаўшчына — гістарычная мясцовасьць Віцебску, на паўднёва-заходняй ускраіне места на правым беразе ракі Дзьвіны.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Маркаўшчына.
Назву атрымала ад Маркава манастыра Сьвятой Тройцы, вядомага тут з XIV стагодзьдзя.
У наш час назва пашырылася на мікрараён Віцебску, які ўтварыўся вакол старажытнага прадмесьця.