Маскоўскі Крэмль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўскі Крэмль (па-расейску: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадзка-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расейскай сталіцы, месцазнаходжаньне Прэзыдэнта Расейске Фэдэрацыі. Разьмешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзеньні ў яе ракі Нягліннай. У пляне Крэмль — няправільны трыкутнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сьцяна зьвернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага саду, усходняя — да Чырвонай плошчы.
Славутасьць | |
Краіна | Расея |
Горад | Масква |
Каардынаты | 55°45′6″ пн. ш. 37°37′4″ у. д. |
Архітэктурны стыль | готыка |
Аўтар праекту | Арыстоцель Ф’ёраванці[d], Aloisio da Milano[d], Palace of Facets[d] і Pietro Antonio Solari[d] |
Дата заснаваньня | 1485 |
Будаваньне | 1485—1495 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сайт | kreml.ru (анг.) (рас.) (кіт.) |
Маскоўскі Крэмль | |
Маскоўскі Крэмль на Вікісховішчы |