Новадзявочыя могілкі
могілкі ў Маскве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Новадзявочыя могілкі — адно з самых вядомых месцаў пахаваньня памерлых у Маскве.
Могілкі ўзьніклі ў XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Новадзявочага манастыра. У 1898—1904 гадах тэрыторыя могілак была пашыраная і ўключыла ўчастак за паўднёвай сьцяной манастыра. Тэрыторыя могілак была таксама значна пашыраная ў 1949 годзе.
У XIX стагодзьдзі на Новадзявочых могілках зьявіліся магілы купцоў, пісьменьнікаў, музыкаў, навукоўцаў, а ў XX стагодзьдзі — савецкіх дзеячаў. На Новадзявочых могілках пахаваныя многія расейскія і савецкія дзеячы навукі, літаратуры, мастацтва, ваеначальнікі, палітыкі і дзяржаўныя дзеячы.