Нэўтрон
элемэнтарная часьцінка з нэўтральным электрычным зарадам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэўтрон — гэта субатамная часьцінка, якая не валодае электрычным зарадам і мае масу, крыху большую за масу пратона.
Ядры ўсіх атамаў складаюцца з пратонаў і нэўтронаў, якія маюць агульную назву — нуклёны. Колькасьць пратонаў у ядры вызначае атамны нумар, а значыць і хімічны элемэнт. Колькасьць нэўтронаў вызначае ізатоп хімічнага элемэнту. Напрыклад, вуглярод-12 мае 6 пратонаў і 6 нэўтронаў, у той час як вуглярод-14 мае 6 пратонаў і 8 нэўтронаў.
Нэўтрон складаецца з двух ніжніх кваркаў і аднаго верхняга кварка, і таму ён зьяўляецца барыёнам і мае сьпін ½. Маса нэўтрона складае 939,573 МэВ, альбо 1,008664915 (78) а.а.м., альбо 1,6749 × 10−27 кг. Антычасьцінкай нэўтрона зьяўляецца антынэўтрон.