Пашпарт
пасьведчаньне асобы, выдадзенае грамадзяніну дзяржавы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пашпарт (па-італьянску: passaporto — дазвол на прыбыцьцё ў порт; па-француску: passeport) — дакумэнт, што выдаецца дзяржаваю, для сьведчаньне асобы сваіх грамадзян. Пашпарт надае права легальна перасякаць дзяржаўную граніцу і пазначае грамадзянства яго ўласьніка.
Звычайна пашпарт ўтрымлівае асноўныя зьвесткі грамадзяніна, яго імя, прозьвішча, год нараджэньня, фатаздымак. Некаторыя краіны выдаюць біямэтрычныя пашпарты, што маюць вышэйшую абарону ад падробкі й утрымліваюць дадатковую інфармацыю пра грамадзяніна.