Радыё
тэхналёгія перадачы інфармацыі з дапамогай радыёхваляў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дыё — спосаб бяздротавага прыёму і пераносу інфармацыі (сыгналу) шляхам мадуляцыі і перадачы электрамагнітных хваляў для камунікаваньня, вяшчаньня, тэлебачаньня і г. д. Таксама прылада для прыёму радыёсыгналу (радыёпрыёмнік). Перадача інфармацыі ажыцьцяўляецца ў сыстэмах радыёсувязі, радыёвяшчаньня, тэлебачаньні, радыёкіраваньні, актыўных радарах і іншых. У пасіўных радыёлякацыйных сыстэмах, радыёпэленгацыі і іншых гэткіх сыстэмах прымаецца толькі інфармацыя. Словам радыё таксама называюць радыёвяшчаньне, то бок сродак масавай інфармацыі, прызначаным для шырокай аўдыторыі і бытавых радыёстанцыяў.
Як сродкі масавай інфармацыі, радыё стаўся папулярным на пачатку ХХ стагодзьдзя. У другой палове ХХ стагодзьдзя ягоная папулярнасьць саступіла месца тэлебачаньню, але радыё ўсё яшчэ на пачатак XXI стагодзьдзя застаецца даволі папулярным, канкуруючы з тэлебачаньнем і Інтэрнэтам. У час свайго росквіту радыё было магутным сродкам прапаганды і тэхнічным сродкам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю чалавецтва. Аднак дыяпазон радыёвяшчаньня вельмі шырокі, акрамя навінаў і прапагандысцкіх матэрыялаў, радыёпраграмы ўключаюць забаўляльныя трансьляцыі, як то музычныя і тэатральныя пастаноўкі, трансьляцыі з спартовых спаборніцтваў, адукацыйныя праграмы і шмат чаго іншага.