Суэцкі канал
суднаплаўны канал у Эгіпце / From Wikipedia, the free encyclopedia
Суэ́цкі кана́л (па-арабску: قناة السويس [Qanā al-Suways]) — глыбакаводны канал для марскіх караблёў, які быў выкапаны ў 1859—1869 гадах. Ён злучае Міжземнае мора ды Чырвонае мора. У паўднёвай частцы шлях каналу пралягае праз азёры: Ат-Цімсах, Вялікае Горкае ды Малое горкае.
Канал дазваляе воднаму транспарту праходзіць у абодва бокі паміж Эўропай і Азіяй без абмінаньня Афрыкі. Да адкрыцьця канала, транспартыроўка ажыцьцяўлялася шляхам разгрузкі караблёў і сухапутнай перавозкай паміж Міжземным і Чырвоным морамі.