Сьпіртовы напой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіртовы напой — напой, у склад якога ўваходзіць этаноль. Для прыгатаваньня разам са сьпіртам выкарыстоўваецца вада, штучная аддушка і сок садавіны і ягадаў, настой духмянай травы, карэньня, лісьця і кветак, лупіна цытрусавых і прыправа[1]. Ужываньне выклікае ад ўзбуджальнага ўзьдзеяньня да разбурэньня асобы ў выніку алькагалізму. Згубным ёсьць прыём за дзень звыш 60 грамаў моцных напояў, або 200 мілілітраў віна (шампанскае), або паўлітра сьветлага піва[2].
У 2013 г. сьпіртовыя напоі ўжывала меншасьць насельніцтва Зямлі (38,3%), зь якой ад выпіваньня сканала 3,3 млн чалавек. Гадавое спажываньне на кожнага чалавека ва ўзросьце ад 15 год склала 6,2 літра чыстага сьпірту. Выпіваньне прывяло да 7,6% сьмерцяў сярод мужчынаў і 4% — сярод жанчынаў. Палова спажываньня прыпадала на моцныя напоі, 35% — на піва, 8% — на віно[2].