Транзыстар
радыёдэталь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Транзыстар (транзістар) (ад па-ангельску: transfer — «пераносіць» і resistor — «супор») — трохэлектродны паўправадніковы электронны прыбор, у якім ток у ланцугу двух электродаў кіруецца трэцім электродам. Кіраваньне тока ў выходным ланцугу ажыцьцяўляецца за кошт зьмяненьня ўваходнага току (у біпалярным транзыстары), або ўваходнай напругі (у МАП-тразыстары). Невялікае зьмяненьне ўваходных велічынь можа прыводзіць да істотна вялікага зьмяненьня выходнай напругі й току. Гэтая ўзмацняльная якасьць транзыстараў выкарыстоўваецца ў аналягавай тэхніцы (аналягавыя ТБ, радыё, сувязь і г. д.). У наш час у аналягавай тэхніцы дамінуюць біпалярныя транзыстары (міждародны тэрмін — BJT, bipolar junction transistor). Іншым важным ужываньнем транзыстараў зьяўляецца лічбавая тэхніка (лёгіка, памяць, працэсары, кампутары, лічбавая сувязь і г. д.).
Уся сучасная лічбавая тэхніка заснавана на МАП (мэтал-аксід-паўправаднік) транзыстарах (МАПТ). Часам іх называюць МДП (мэтал-дыэлектрык-паўправаднік) транзыстары, міжнародны тэрмін — MOSFET (metal-oxide-semiconductor field effect transistor). Транзыстары вырабляюцца ў рамках інтэгральнай тэхналёгіі на адным крэмніявам крыстале (чыпе) і зьяўляюцца элемэнтарнай часткай для пабудовы памяці, працэсара, лёгікі і г. д. Памеры сучасных МАПТ састаўляюць ад 130 до 45 нм. На адным чыпе (звычайна памерам 1—2 см²) зьмяшчаюцца сотні мільёнаў МАПТ. На працягу 60 гадоў адбываецца зьмяншэньне памераў (мініятурызацыя) МАПТ і павялічэньня іх колькасьці на адным чыпе (ступень інтэграцыі), у бліжэйшыя гады чакаецца павялічэньне ступені інтэграцыі да мільярдаў транзыстараў на чыпе. Памяншэньне памераў МАПТ прыводзіць таксама да павялічэньня хуткадзейнасьці працэсараў (тактавай частаты). Кожную сэкунду сёньня ў сьвеце вырабляюць паўмільярда МАП транзыстараў.