Тызэнгаўзы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тызэнгаўзы (па-польску: Tyzenhauz) — шляхецкі род у ВКЛ гербу «Буйвал». У 1198 браты Этэльбрэхт, фогт Тэўтонскага ордэну, і Дытрых прыбылі зь Нямеччыны (Гальштынія) у Інфлянты. У 1269 Ёган Тызэнгаўз атрымаў ад полацкае князёўны Сафіі замак Кокенгаўз. Адзін зь ягоных нашчадкаў, Рэйнальд Тызэнгаўз, падстолі дэрпцкі, у 1633 перасяліўся ў ВКЛ. 16 красавіка 1667 ён быў прызначаны купіскім старостам.